Загрузка...
Главная Новости Общество “Дажынкі-2017” у Смалявічах

“Дажынкі-2017” у Смалявічах

Печать
(Голосов: 0)
12.10.2017 14:06 | Источник: Борисовский райисполком
“Дажынкі-2017” у Смалявічах

Восень – гэта самая загадкавая пара года. Яна падкрадваецца ціха і непрыкметна. Восень, нібы мастак, размалёўвае прыроду ў яркія колеры. Земляробы ў гэты час падводзяць вынікі сваёй працы, збіраюць і назапашваюць на ўсю зіму ўраджай. Яна багатая не толькі на работу, але і на святы. І самае галоўнае з іх – дажынкі. Гэты старажытны абрад вядомы практычна ўсім народам, якія займаюцца земляробствам. З даўніх часоў дажынкі азначалі канец жніва, гарачай уборачнай пары і цяжкай працы, таму і святкавалі яго заўсёды з размахам. І на сённяшні дзень свята дажынак не перастае існаваць: песні, танцы, нацыянальная кухня, сучасная і народная  культура.

У гэтым годзе, 7 кастрычніка, “Дажынкі” прымалі Смалявічы. Зранку ўжо закіпела работа і, вырас каля галоўнай плошчы “Горад майстроў”. Усяго хараства і прыгажосці народнага мастацва – не пералічыць. Тут табе і вышыўка, і ткацва, і ганчарства, і саломапляценне, і лозапляценне, і яшчэ шмат чаго, што так радуе вока.

ДУК РЦНТ і Цэнтр традыцыйнай культуры таксам прынялі актыўны ўдзел у “Горадзе майстроў”: майстар-кераміст Паліноўскі Я.Л. праводзіў майстар-клас па лепцы з гліны свістулькі, на які з ахвотай падсаджваліся дзеці; майстар па лозапляценні Машкетава А.А. паказвала як пляцецца маленькі кошык з тонкай лазы; майстрыхі-вышывальшчыцы народнага гуртка па вышыўцы “Чароўныя пяльцы” Забашавіцкага СДК Дворнік Т.М. і Мароз Т.П. правялі майстар-класы па розных тэхніках вышыўкі (“гладзь” і “крыжык”), якімі захапляліся і дарослыя, і дзеці. Выставу ўпрыгожылі плеценыя з лазы аутэнтычныя беларускія кашы народнага майстра Хацкевіча І.Е., плеценыя з сасновай дранкі карабы майстра Камоцкага М.А., керамічныя вырабы кіраўніка гуртка па кераміцы ЦТК Вараб’ёва У.Ю., тканыя паясы майстра народных промыслаў (рамёстваў) ЦТК Ткачовай В.І. і інш.

Свята атрымалася маштабным і маляўнічым.

Обновлено 12.10.2017 14:06
 
Добавить комментарий

Защитный код


 
Загрузка...
 | 

Параллельные миры
Борисов
Интересно почитать
Улыбнись!)
Другие новости
Новости от TUT.BY
INFO-BORISOV.BY © 2017
Информационный портал города Борисова
Статистика посещений портала
Новости Каталог организаций Карта города Транспорт Реклама на сайте
Афиша Доска объявлений Прогноз погоды Форум Обратная связь
Spravki Rezyume Zayavleniya Dogovor Pismo
Jaloba Soglashenie Doverennost

▲ НАВЕРХ